Нічога яшчэ не скончылася. Аранжавы ўзровень небяспекі праз вецер і снег працягнулі на сераду
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


У Беларусі 29 сакавіка чакаецца новы раўнд непагадзі: парывісты вецер удзень і снег на ўсходзе ўначы. На сераду зноў абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі, паведамляе Белгідрамет.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: TUT.BY

«29 сакавіка (серада) на большай частцы тэрыторыі рэспублікі чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15−20 м/с, ноччу па ўсходзе краіны захаваюцца моцныя ападкі (снег, мокры снег, дождж)», — паведамілі сіноптыкі.

У Мінску, паводле прагнозаў, заўтра чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15−18 м/с.

Аранжавы ўзровень небяспекі, абвешчаны на аўторак, 28 сакавіка, працягнулі на сераду.